Феерверкі выклікалі масавую паніку на французскім курорце. 45 асобаў параненыя


На відэа відавочцы бачна, як людзі кідаюцца ўроссып, пераварочваючы сталы. Масавую паніку выклікаў гук петардаў. У сувязі з апошнімі нападамі тэрарыстаў улады Францыі захоўваюць надзвычайнае становішча.

У мінулым месяцы туніскі тэрарыст у Ніцы заехаў на цяжкавіку на набярэжную курорту і на вялікай хуткасці ўехаў у натоўп, які сабраўся, каб паглядзець салют з нагоды Дня ўзяцця Бастыліі. Людзі прыйшлі на свята цэлымі сем’ямі, таму сярод загінулых шмат дзяцей. Агулам ахвярамі тэракту сталі 85 асобаў.

26 ліпеня двое 19-гадовых тэрарыстаў забілі падчас імшы 85-гадовага святара.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў