Федэрацыя біятлону займела новы лагатып – з беларускаю зоркаю


Мастак і дызайнер Віталь Орцюх распрацаваў новы лагатып Беларускай федэрацыі біятлону.

Пра гэта паведамляе прэс-служба федэрацыі.

Лагатып уяўляе сабою элемент беларускага арнаменту – крыж-васьмірог, выяўлены чаргаваннем прастакутнікаў чырвонага (уверсе), зялёнага (злева), сіняга (справа і ўнізе) і чорнага (у цэнтры) колераў. У цэнтры крыжа – выява акружнасці прыцэла-мушкі, у якім размешчана круглая мішэнь шэрага колеру.

У аснове сімволікі – старажытны і ўшанаваны ўзор беларускага арнаменту – крыж-васьмірог («беларуская зорка»), колеравая гама якога тоесная колерам афіцыйнага сцягу. Асацыятыўна крыж нагадвае сняжынку, дзякуючы сінім і блакітным колерам правага і ніжняга канцоў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў