Федэральная рада Нямеччыны ўхваліла закон аб ўмовах карыстання беспілотнымі аўтамабілямі


Беспілотныя машыны змогуць знаходзіцца на грамадскіх дарогах Нямеччыны пры ўмове, што за стырном будзе кіроўца, гатовы ў любы момант узяць кіраванне транспартным сродкам у свае рукі, паведамляе «Reuters».

Нямецкія аўтавытворцы «Volkswagen», «Daimler» і BMW, якія ўкладаюць вялікія сродкі ў распрацоўку аўтамабіляў-беспілотнікаў, цяпер змогуць тэставаць новыя мадэлі не ў Каліфорніі (ЗША), як гэта было раней, а ў Нямеччыне.

Закон аб беспілотніках таксама патрабуе ўсталявання ў машыне чорнай скрыні. У выпадку ДТЗ гэта дапаможа высветліць, хто быў вінаваты кіроўца ці аўтапілот. У выпадку, калі аварыя адбудзецца праз тэхнічныя хібы, адказнасць панясе аўтавытворца.

Праз два гады закон перагледзяць з улікам развіцця гэтай тэхналогіі.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары