Фатаграфія, якой можна апісаць усё


Аўтар блогу ruscesar выявіў шматразовае выкарыстанне аднаго і таго ж архіўнага здымку для ілюстрацыі дзясятка розных навінаў. Фатаграфія наступстваў сутыкнення грузавога цягніка з цыстэрнай, якая перавозіла паліва, у польскім Беластоку, была зроблена ў лістападзе 2010 г.

Блогер адзначыў, што здымак ці яго фрагменты ставілі з загалоўкамі: «Кропка У» знішчыла цэлы эшалон расейскіх войскаў у Ілавайску», «Пад Харкавам падарваны чыгуначны склад», «Палаючы таварны цягнік з нафтапрадуктамі ў Чаркаскай вобласці патушылі», «У Смаленскай вобласці загарэўся дызельны цягнік», «Магутнасць выбуху ў Арэнбурзе перавысіла 3 тыс. т траціла» ды іншымі.

Навіны з фатаграфіяй публікаваліся аж да сярэдзіны лютага. Акрамя таго, здымак таксама быў выяўлены на сайце «прыгожых малюнкаў для працоўнага стала».

belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары