Fashion-мадэлі: што мы павінны пра іх ведаць


Больш 500 дзяўчат прыйшлі на кастынг для Belarus Fashion Week і толькі кожная пятая прайшла адбор. Дызайнеры асабіста выбіралі мадэляў для сваіх паказаў і, адпаведна, мелі ўласныя вымаганні, што да выгляду. Калі паглядзець на ўвесь гэты натоўп высокіх і зграбных, становіцца зразумела, што недастаткова быць худой ды нябрыдкай, каб заіснаваць у свеце fashion-ідустрыі. Нашыя веды пра мадэляў – што міф, а што праўда?

Стэрэатып #1. Добрая мадэль – галодная мадэль

Дырэктар самага вядомага беларускага агенцтва «Студыя моды Сяргей Нагорнага» гэты міф аднак зняпраўджвае.

«Мадэлі пачынаюць працаваць ва ўзросце 16-18 гадоў, а ўжо ў 25 выходзяць на пенсію. У гэтым узросце няма патрэбы стасаваць якія-кольвек радыкальныя захады пахудзення. А адшліфаваць некалькі сантыметраў на сцёгнах можна з дапамогаю заняткаў спортам», – перакананы Нагорны.

Больш пра мадэльны бізнес «з выварату» чытайце ў Аўтарскім праекце Волгі Жарнасек.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары