#Фанатычытаюць: Футбольныя заўзятары змагаюцца з прапагандай з дапамогай кніжак


Футбольныя фанаты хочуць паказаць, што сярод іх шмат разумных і адукаваных людзей, «у адрозненне ад тых жа прапагандыстаў».

Акцыю запусціў сайт Belultras.by пасля выпадкаў прапаганды, якая «ліецца на фанатаў з усіх бакоў».

«Мы даем старт акцыі, мэта якой толькі адна – паказаць звычайным грамадзянам тое, што фанаты з’яўляюцца такімі ж звычайнымі людзьмі, як і ўсе, і што сярод фанатаў вельмі шмат разумных і адукаваных людзей, у адрозненне ад тых жа прапагандыстаў», – гаворыцца ў паведамленні на сайце.

Футбольным фанатаў прапануецца загружаць у спецыяльна створаны альбом фотаздымкі апошніх прачытаных кніжак альбо кніжак, якія чытаюцца зараз, пазначаючы адмысловым хэштэгам #фанатычытаюць.

Акрамя літаратуры пра футбол ёсць і кнігі беларускіх класікаў.

Апошні інцыдэнт з удзелам фанатаў тычацца няпоўнагадовага фаната ФК «Вертыкаль» (Калінкавічы), які збіў апанента – заўзятара «ЮА-Строй-Жыткавічы». Канфлікт запісваўся на відэа, якое пасля з’явілася ў сацсетках. На відэа бачна, як юнак патрабуе, каб апанент адмовіўся ад антыфашысцкіх поглядаў. Пры гэтым бачна, што хлопец з Калінкавічаў апрануты ў саколку з Пагоняй. МУС Беларусі, каментуючы ў Twitter інцыдэнт, зрабіў акцэнт на беларускім нацыянальным сімвале.

«У каго ёсць пытанне «Пры чым тут Пагоня?» – напісана ў Twitter МУС.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў