Фанаты футбольнага клубу «Партызан» змусілі пакаяцца арганізатара менскага «Антымайдану»


Беларускія анархісты, антыфашысты і заўзятары футбольнага клубу «Партызан» злавілі ў Менску Івана Вуса (сына экс-кандыдата ў прэзідэнты Змітра Вуса) і змусілі яго пакаяцца за абразы беларускіх антыфашыстаў і анархістаў.

Сёлета Іван Вус быў арганізатарам менскага з’езду «Антымайдану» (незарэгістраваная арганізацыя, якая распаўсюджвае расейскую імперыялістычную прапаганду, падтрымлівае рэжым Лукашэнкі і шукае падтрымку ў колах беларускіх спецслужбаў).

Беларускі антымайдан спрабуе прасоўваць праз сацыяльныя сеткі ідэю «русского мира» і падтрымлівае антыгуманную ідэалогію сталінізму.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

ЮВ, паводле revbel.org

Стужка навінаў