Фанаты ФК «Слуцк» распылілі слезацечны газ у менскім тралейбусе


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=rEe7yektZn8″][vc_column_text]Міліцыя шукае відавочцаў здарэння, якое адбылося 17 красавіка ў сталічным тралейбусе № 6 «Лошыца-2 – Вакзал».

Паводле ГУБАЗ МУС, фанаты футбольнага клубу «Слуцк» ужылі фізічную сілу супраць грамадзянаў, якія знаходзіліся ў грамадскім транспарце і распылілі ў салоне слезацечны газ.

Менскія праваахоўнікі ўжо распачалі крымінальную справу ў дачыненні да траіх маладых людзей па ч.3 арт. 339 Крымінальнага кодэксу «Хуліганства».

Чытайце таксама >>> Футбольны фанат: «У кабінетах ГУБАЗ вісяць сцягі менскіх «Тарпеда» і «Дынама»

Міліцыя просіць відавочцаў здарэння звярнуцца ў дзяжурную частку па тэлефонах (17) 218-78-45 (29) 149-99-71 (29) 767-67-28 (25) 549-01-70.

ЮВ, belsat.eu, паводле naviny.by

Стужка навінаў