Фанаты «Дынама» зладзілі фаер-шоў на футболе, траіх з іх затрымаў АМАП


Менскія фанаты падчас матчу Кубку Беларусі запалілі фаеры на трыбуне.

Асноўны і дадатковы час кубкавай гульні паміж «Гарадзеяй» ды менскім «Дынама» скончыўся безгалявой нічыёй. У серыі пасляматчавых пенальці мацнейшымі аказаліся менскія футбалісты – 4:1.

Чытайце таксама >>> Заўзятары прыйшлі на матч Беларусь-Францыя з Пагонямі і ў вышыформе

Фанаты з Менску падчас гульні запалілі фаеры, што не спадабалася праваахоўнікам. У выніку траіх прыхільнікаў менскага «Дынама» затрымалі.

Пераможцамі ў іншых кубкавых паядынках сталі «Слуцк», «Тарпеда-БелАЗ», «Шахцёр», «Дынама» (Берасце), БАТЭ ды «Гомельчыгункатранс». Апошні клуб прадстаўляе Першую лігу, але ў кубкавым матчы змог перамагчы «вышэйшалігавую» «Славію».

НМ, belsat.eu, паводле «Прессбол»

Стужка навінаў