«Facebook» прэзентаваў уласны відэасэрвіс


Буйнейшая ў свеце сацыяльная сетка мае намер сурёзна развіваць відэапрадукцыю, каб стварыць канкурэнцыю традыцыйнаму тэлебачанню і «YouTube».

«Watch» – новы сэрвіс «Facebook» для прагляду відэазапісаў, які будзе працаваць на мабільных платформах, на ноўтбуках і стацыянарных кампютэрах. Мяркуецца, што ён заменіць відэастужку.

Сервіс арыентаваны на перыядычныя відэапраграмы, дазволіць карыстальнікам не прапусціць чарговае выданне. Дзякуючы «Watch» таксама можна будзе глядзець онлайн-трансляцыі і сачыць за любімымі аўтарамі відэа.

Падчас прагляду можна будзе каментаваць відэазапісы, а таксама ўдзельнічаць у дыскусіі, з іншымі гледачамі.

Спачатку новая функцыя будзе даступная для некаторых карыстальнікаў у ЗША, пасля распаўсюдзіцца па ўсім свеце.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары