«Facebook» прадставіў панараму Марса ў фармаце «360 градусаў»


Інтэрактыўнае відэа дэманструе будучыя магчымасці сацыяльнай сеткі.

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг апублікаваў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы інтэрактыўнае панарамнаевідэа Марса. Карыстальнік можа самастойна кіраваць вуглом агляду камеры. Гэткі фармат стварае эфект прысутнасці.

This is a neat 360 video from the surface of Mars. You can look around like you’re actually on the planet.NASA…

Posted by Mark Zuckerberg on Sunday, January 31, 2016

«Гэта толькі пачатак таго, што мы можам зрабіць з віртуальнай рэальнасцю і 360-градусным відэа. Дзіва!».

Відэа створана NASA метадам склейвання малюнкаў, якія перадаваў марсаход Curiosity на Зямлю з кратэра Гейла. Для гэтага былі выкарыстаныя тэхналогіі, створаныя камандай Facebook.

Ролік ужо паглядзелі больш паўтара мільёнаў чалавек.

Facebook цяпер займаецца адной з самых цікавых распрацовак за апошнія 50 гадоў. На думку Цукерберга, прылады віртуальнай рэальнасці зменяць свет кампʼютэрных тэхналогіяў.

ДР, belsat.eu

Тэгі: ,
Глядзі таксама
Каментары