«Facebook» навучылі перакладаць на беларускую


Платформа працягвае пераадольваць моўныя бар’еры, дадаўшы 24 новыя мовы ў сістэму аўтаматычнага перакладу. Сярод іх ёсць і беларуская, паведамляюць у кампаніі.

Пашырэнне моўных магчымасцяў мае паспрыяць у знаходжанні забароненага кантэнту і пашырыць доступ да прадуктаў і сэрвісаў сайта.

Мэта моўнай каманды «Facebook» – «не пакінуць убаку ніводнай мовы».

У кампаніі адзначаюць, што для шмат якіх моваў сістэма перакладу пакуль на ранняй стадыі распрацоўкі і далёкая ад прафесійнай якасці, але карысць ад яе ўжо заўважная.

Каб палепшыць пераклад з беларускай на англійскую, Facebook пабудавала мультымоўную сістэму, заснаваную на падабенстве беларускай лексікі з украінскай. У ёй нейроннае машыннае навучанне выкарыстоўвае пераклад з нашай мовы на ўкраінскую, каб атрымаць вынік на ангельскай. У некаторых выпадках такія мультымоўныя сістэмы выкарыстоўваюць да чатырох «прамежкавых» моваў.

Цяпер аўтаматычны пераклад сацсеткі працуе з 4,5 тысячамі моўных параў. Акрамя беларускай, у абноўленым спісе сербская, непальская, камбаджыйская ды іншыя.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў