«Facebook» купіў беларускую праграму MSQRD, якая дазваляе паказаць сябе як Оўбаму ці ДыКапрыё

video

Фота caradelevingne

«Facebook» набыў кампанію «Masquerade Technologies» – беларускіх распрацоўнікаў прыкладання MSQRD.

Сума ўгоды не выдаецца. Праграма працягне сваё існаванне, пакуль «Facebook» будзе інтэграваць яго тэхналогію ў свой інтэрфейс. Заснавальнікі MSQRD Яўген Няўгень, Сяргей Ганчар і Яўген Зацяпякін пяройдуць на працу ў лонданскі офіс сацсеткі і зоймуцца даданнем новых функцыяў у сэрвіс.

28 лютага 2016 года ў «Facebook» зʼявілася неафіцыйная інфармацыя пра тое, што прыкладанне MSQRD купляе кампанія «Apple» за $ 117 млн. 1 сакавіка высветлілася, што гэтая навіна – фэйк.

25 лютага MSQRD прадэманстраваў у эфіры свайго начнога ток-шоу амерыканскі тэлевядоўца Джымі Кімэла. З дапамогай смартфона з устаноўленай праграмай Кімэла прымерыў віртуальныя маскі – у тым ліку акцёра Леанарда ДыКапрыё, рэп-выканаўцы Snoop Doggʼа, персанажа коміксаў Джокера і звычайнай малпы. Памочнік вядоўцы Гільерма Радрыгес адлюстраваў сябе на дысплеі гаджэта ў вобразе прэзідэнта ЗША Барака Оўбамы.

Расейскі комік Яўген Петрасян ў масцы Леанарда ДыКапрыё:

Дадатак MSQRD дазваляе накладваць на асобы ў відашукальніку камеры «жывыя» фільтры ў рэальным часе, то бок можна размаўляць з некім па відэасувязі, а ў суразмоўцы будзе высвятляцца аблічча, да прыкладу, Барака Оўбамы. Праграма распрацавана для мабільных гаджэтаў пад кіраваннем аперацыйнай сістэмы iOS і даступная ў краме App Store. Па заяве распрацоўнікаў, на бягучы момант дадатак зʼяўляецца самым папулярным «у тузіне краінаў».

МЯ, паводле lenta.ru

Глядзі таксама
Каментары