«Facebook» адмовіўся выдаць уладам Беларусі звесткі пра аднаго з карыстальнікаў


Адміністрацыя папулярнай сацыяльнай сеткі распавяла, ад уладаў якіх краінаў прыходзяць запыты і як часта яны задавальняюцца.

Летась улады Беларусі хацелі атрымаць інфармацыю пра аднаго з карыстальнікаў вядомай сацсеткі.

Іх просьбы не задаволілі. Гэта вынікае са справаздачы «Facebook’у» пра ўрадавыя запыты розных краінаў у 2015 годзе.

«Мы адказваем на абгрунтаваныя запыты, якія датычаць крымінальных справаў. Кожны запыт мы правяраем на наяўнасць прававой абгрунтаванасці і адхіляем або патрабуем удакладненняў у выпадку, калі запыты празмерна шырокія або неакрэсленыя», – адзначаецца ў каментары да справаздачы.

З Беларусі за мінулы год адміністрацыя сацсеткі атрымала толькі адзін запыт, у той час як з Расеі – 4. Усе іх адхілілі. Пры гэтым улады Украіны накіравалі 9 запытаў на атрыманне інфармацыі пра карыстальнікаў, 4 з якіх былі задаволеныя.

НМ, belsat.eu, паводле govtrequests.facebook.com

Стужка навінаў