ЕЗ працягнуў санкцыі ў дачыненні да Расеі


Эканамічныя санкцыі супраць Масквы працягнулі на 6 месяцаў, паведамляе сайт Еўрапейскага савету. Санкцыі былі ўведзеныя праз «умяшанне ў справы Украіны».

Уведзеныя ў 2014 годзе захады падоўжаныя да 31 ліпеня 2017 года.

Рашэнне аб працягненні санкцыяў было прынятае яшчэ 15 снежня.

Эканамічныя санкцыі супраць Расеі гэта:

  • абмежаванне достуру расейскіх фінансавых інстытутаў да еўрапейскіх рынкаў капіталу
  • забарона экспарту і імпарту зброі
  • забарона экспарту і тавараў падвойнага ўжытку мілітарнага характару
  • абмежаванне Расеі ў доступе да інавацыйных тэхналогіяў здабычы нафты

Рэпартаж «Белсату» пра анексію Крыму

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў