ЕЗ перастаў кампенсаваць страты ад расейскіх санкцый сыраварам, бо тыя махлююць


Сумнеўныя заяўкі на кампенсацыю прыходзілі з Італіі.

Еўразвяз перастаў кампенсаваць страты сыравараў, якія пацярпелі ад расейскіх санкцый. Як піша delfi.lv са спасылкай на «AFP», сумнеўныя заяўкі пачалі прыходзіць з Італіі: італьянцы хацелі, каб ім аплацілі захоўванне 74 254 тонаў прадукцыі. Гэта істотна больш аналагічных запытаў з Ірландыі ці Нідэрландаў.

Цягам некалькіх тыдняў былі атрыманы запыты на кампенсацыю ў памеры 87% адзведзенага на гэтыя мэты бюджэту. Як інфармуе delfi.lv, найбольшыя страты ад расейскага эмбарга мусілі панесці прыбалтыйскія краіны і Фінляндыя.

ЕЗ планаваў аплаціць захоўванне каля 150 000 тонаў сыру.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў