ЕЗ можа замарозіць санкцыі супраць Лукашэнкі


Расейскае інфармацыйнае агенцтва ТАСС са спасылкай на крыніцу ў дыпламатычным асяроддзі Еўразвязу паведамляе, што ЕЗ разгледзіць магчымасць прыпыніць санкцыі супраць Беларусі.

Такое рашэнне можа быць прынятае падчас нефармальнай сустрэчы міністраў замежных справаў у Люксембурзе 4-5 верасня.

«Рашэнне прэзідэнта Лукашэнкі пра вызваленне зняволеных лідараў апазіцыі стварае ўмовы для прыпыненні дзеяння санкцыяў», – цытуе дыпламата ТАСС.

Паводле ананімнай крыніцы, «шэраг краінаў ЕЗ ужо выявілі намер падняць пытанне аб прыпыненні рэжыму санкцыяў прынамсі на год».

Чытайце таксама: Гульня Лукашэнкі. Чаму дыктатар выпускае палітычных?

23 жніўня пасля вызвалення шэрагу палітвязняў, Еўразвяз назваў гэты крок «важным прагрэсам у намаганнях па паляпшэнні адносінаў паміж Еўразвязам і Беларуссю». Аб гэтым гаворыцца ў сумеснай заяве вярхоўнага прадстаўніка ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкі Магэрыні і еўракамісара па пытаннях пашырэння і палітыцы суседства Ёганэса Хана.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў