Experty.by назвалі найлепшыя беларускія альбомы за 10 гадоў і замарозілі сайт


Аўтары праекту Experty.by, у межах якога за 10 гадоў былі адрэцэнзаваныя больш за 500 беларускіх дыскаў, на развітанне склалі рэйтынг найлепшых беларускіх альбомаў 2008-2017.

У галасаванні бралі ўдзел штатныя эксперты за ўсе дзесяць гадоў існавання праекту.

Топ-10 найлепшых беларускіх альбомаў 2008-2017 па версіі Experty.by

  1. Port Mone «Thou» (2014)
  2. Троіца «Зімачка» (2011)
  3. Re1ikt «Лекавыя травы» (2015)
  4. Петля пристрастия «Всем доволен» (2009)
  5. Ляпис Трубецкой «Веселые картинки» (2011)
  6. Лявон Вольскі «Грамадазнаўства» (2014)
  7. Tonqixod «Прадмова» (2014)
  8. Серебряная свадьба «Laterna Magica» (2012)
  9. Akute «Не існуе» (2012)
  10. Петля пристрастия «Мода и облака» (2016)

Сайт Experty.by адчыніўся 13 чэрвеня 2008 года. Роўна праз 10 гадоў было вырашана паставіць праект на паўзу.

«Сыходзім у бестэрміновы адпачынак», – патлумачыў кіраўнік праекту Зміцер Безкаравайны.

Кіраўнікі праекту адзначаюць, што на сайце застаецца вялікая база рэцэнзій і музыкі. Эпізадычна будуць абнаўляцца сацсеткі праекту, але, хутчэй у рэжыме «узгадваючы найлепшыя альбомы».

Стужка навінаў