Еўропа жадае адмовіцца ад аўто з рухавіком унутранага згарання


Данія стане чарговай краінай Еўропы, якая мае намер адмовіцца ад продажу новых аўтаў на бензіне і дызелі пачынаючы з 2030 году. Адпаведаная прапанова накіравана ў парламент краіны.

Такім чынам Данія возьме на ўзбраенне прыклад Вялікай Брытаніі і Францыі, якія раней ужо абавязаліся забараніць продаж машын з 2040 году на карысць выкарыстання электрамабіляў.

У Вялікай Брытаніі абмежаванні запрацуюць ужо з наступнага году. Гэтак, напрыклад, уезд у цэнтр Лондану на дызельным аўто старэй двух гадоў будзе абыходзіцца іх уладальнікам да 24 фунта стэрлінгаў штодня. Да 2021 г. экалагічная зона будзе павялічана больш чым у два разы.

Hавiны
Больш за палову беларускіх аўтаў ездзяць без тэхагляду
2017.12.11 10:21

СК, belsat.eu

Стужка навінаў