Еўропа перайшла на летні час


Да кастрычніка знікла розніца ў часе паміж Менскам ды Вільняй і Кіевам. Розніца з Варшаваю складае цяпер толькі гадзіну.

Сёння ўначы Еўропа перавяла стрэлкі на адну гадзіну наперад. Паводле летняга часу нашыя суседзі будуць жыць да апошняй нядзелі кастрычніка.

Апошні раз Беларусь пераходзіла на летні час у сакавіку 2011 года. З восені 2011-га нашая краіна цалкам адмовілася ад сезоннага часу і стала жыць у часавай зоне UTC+3 (+3 гадзіны да часу паводле Грынўіча) – як і Масква.

ДД

Стужка навінаў