Еўразвяз заявіў, калі Украіна атрымае бязвізавы рэжым


Жан-Колд Юнкер. Фота EPA/UPG

Старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкэр адзначыў, што Украіна выканала ўсе неабходныя ўмовы для ўвядзення бязвізавага рэжыму.

Пасля сустрэчы з прэмʼер-міністрам Украіны Уладзімірам Гройсманам старшыня Еўракамісіі Жан-Клод Юнкэр зрабіў заяву, што грамадзяне Ўкраіны могуць пачаць карыстацца бязвізавым рэжымам уезду ў Еўразвяз да лета.

«Мы абмяркоўвалі пытанне візавай лібералізацыі», – сказаў Юнкэр , – «Гэта адбудзецца да лета».

Напярэдадні ў медыях зʼявілася інфармацыя пра тое, што Украіна атрымае бязвізавы рэжым з ЕЗ 12 чэрвеня гэтага года. Пазней прэмʼер-міністр Украіны Гройсман падцвердзіў, што ЕЗ прыме канчатковае рашэнне па безвізу з Украінай ужо ў чэрвені.

«Фактычна цяпер кожны месяц будуць тэхнічныя працэдуры. Думаю, што атрымаецца да чэрвеня выйсці на канчатковае рашэнне», – сказаў Гройсман.

ВД, паводле korrespondent.net

Глядзі таксама
Каментары