Еўразвяз зацвердзіў новыя санкцыі супраць КНДР


Сёння, 10 жніўня, Брусель абвясціў аб унясенні ў санкцыйных спіс яшчэ 9 грамадзянаў КНДР і чатырох устаноў, уключаючы паўночнакарэйскі дзяржаўны Знешнегандлёвы банк. Санкцыі ўведзеныя супраць Паўночнай Карэі за яе ракетныя выпрабаванні.

У «чорным спісе» ЕЗ цяпер 41-н паўночнакарэйскі грамадзянін і 7 устаноў.

У прэс-рэлізе Еўрапейскай Рады падкрэсліваецца, што Еўразвяз выконвае ўсе рэзалюцыі Рады Бяспекі ААН, а таксама ўводзіць асобныя абмежавальныя меры супраць Пхеньяна, паведамляе радыё «Свобода».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў