Еўразвяз заклікаў Беларусь неадкладна ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне


Прадстаўнік Еўрапейскай службы вонкавых дзеянняў апублікаваў заяву з заклікам да Беларусі ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне.

У тэксце адзначаецца, што нагодай для публікацыя заявы стала прывядзенне ў выкананне прысуду гамельчуку Сяргею Вострыкаву, які летась быў прызнаны вінаватым у жорсткім забойстве дзвюх жанчын, згвалтаванні і выкраданні. Пра выкананне прысуду паведамілі ягоным сваякам.

«Ужыванне смяротнага пакарання супярэчыць заяўленай Беларуссю гатовасці ўзаемадзейнічаць з міжнароднай супольнасцю, у тым ліку з Еўрапейскім звязам, па гэтым пытанні і разглядаць увядзення мараторыю на смяротнае пакаранне», – гаворыцца ў заяве, у якой змяшчаецца заклік да Беларусі неадкладна ўвесці мараторый на ўжыванне смяротнага пакарання.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў