Еўразвяз увёў абмежаванні на пастаўкі зброі ў Венесуэлу


Акрамя таго, у ЕЗ прынялі дакумент, які палягчае замарозку актываў асобных людзей, звязаных з Венесуэлай. Адпаведнае паведамленне апублікавана на сайце Еўразвяза.

У заяве гаворыцца, што меры будуць прынятыя супраць тых, хто не выконвае дэмакратычныя прынцыпы і парушае правы чалавека.

Пры гэтым абмежавальныя захады могуць быць адменены ў залежнасці ад бягучай сітуацыі ў краіне.

У красавіка з-за спробаў пашырыць паўнамоцтвы дзеючага прэзідэнта Нікаляса Мадуры ў Венесуэле пачаліся масавыя акцыі пратэсту, якія працягваліся некалькі месяцаў.

КА, belsat.eu, паводле svoboda.org

Стужка навінаў