Еўразвяз паабяцаў скасаваць візы для Грузіі


Паводле прадстаўніка Еўракамісіі, Грузія выканала ўмовы візавай лібералізацыі.

Бязвізавы рэжым пачне дзеяць з кастрычніка 2016-га. Пра гэта падчас міжнароднай канферэнцыі ў Батумі заявіў прадстаўнік Еўрапейскай камісіі ў пытаннях суседскай палітыкі і пашырэнню ЕЗ Ёганэс Хан.

У чэрвені кіраўнікі МЗС краінаў Паўночнай Еўропы, Балтыі і Вышэградскай групы заявілі пра неабходнасць без прамаруджвання ўвесці бязвізавы ўезд у ЕЗ для грамадзянаў Украіны ды Грузіі.

20 красавіка Еўракамісія прапанавала перайсці да фінальнай стадыі візавай лібералізацыі паміж ЕЗ і Украінай.

Працэдура падрыхтоўкі і разгляду адпаведных дакументаў у Еўрапарламенце можа заняць да 30 дзён. Пасля ўхвалення ў ЕП дакумент павінен прайсці працэдуру зацвярджэння ў Радзе ЕЗ. Рашэнне аб увядзенні бязвізавага рэжыму паміж Украінай і ЕЗ можа набыць моц ужо ўлетку.

Фота: rbc.ru

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў