Еўразвяз і ЗША падтрымаюць Беларусь падчас уступу ў Сусветную гандлёвую арганізацыю


Пра гэта заявіў сёння міністр замежных спраў Уладзімір Макей на нарадзе па прыярытэтах знешняй палітыкі Беларусі на сучасным этапе, паведамляе БелТА.

«Беларусь значна прасунулася ў двухбаковых перамовах з чальцамі СГА. Завершаны перамовы з 12 краінамі, у тым ліку ў красавіку падпісаны пратаколы з Японіяй і Рэспублікай Карэяй. Вядзём прадметныя перамовы яшчэ з 13 чальцамі СГА, уключаючы ЕЗ і ЗША. Важна, што нам атрымалася на дадзеным этапе дамагчыся разумення таго, што Еўразвяз і ЗША будуць аказваць падтрымку падчас нашага ўступу ў СГА», – адзначыў Макей.

Раней у СГА, якая абʼядноўвае 162 краіны, Беларусь была толькі назіральнікам. Перамовы па ўступленні пачаліся ў студзені гэтага году ў Жэневе, удзел у кансультацыі бяруць 46 краінаў.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў