Еўразвяз вылучаць € 1,1 млн штогод на барацьбу з расейскай дэзынфармацыяй


Спецыяльная рабочая група Еўразвяза, якая займаецца пытаннямі процідзеяння расейскай дэзынфармацыі, будзе атрымліваць фінансаванне ў памеры 1,1 млн еўра ў год з бюджэту ЕЗ.

Бюджэт мае на ўвазе вылучэнне сродкаў штогод на працягу трох гадоў пачынаючы з 2018 года.

Аператыўная рабочая група па стратэгічных пытаннях East StratCom Task Force была створана ЕЗ у 2015 годзе ў мэтах процідзеяння кампаніі дэзынфармацыя з боку Расеі. Да гэтага яна фінансавалася з існага бюджэту, прызначанага для стратэгічных камунікацыяў ЕЗ.

Цяпер група East StratCom Task Force публікуе штотыднёвыя «Агляды дэзынфармацыі». Гэта падборка матэрыялаў, якая расказвае пра выпадкі скажэнні або маніпуляцыі фактамі ў матэрыялах расейскіх СМІ. Матэрыялы рыхтуе сетку з 400 экспертаў, журналістаў, чыноўнікаў, НДА і аналітычных цэнтраў у больш чым 30 краінах свету.

Група таксама рыхтуе тэксты і відэа, якiя растлумачваюць палітыку ЕЗ у рэгіёне «Усходняга партнёрства», а таксама публікуе афіцыйную інфармацыю ЕЗ на расейскай мове.

Цяпер у East StratCom Task Force працуюць 14 пастаянных супрацоўнікаў.

З наступнага года East StratCom Task Force спадзяецца зрабіць маніторынг СМІ больш сістэмным і маштабным.

Ад размовы пра канкрэтныя прыклады распаўсюджвання скажоных фактаў суполка мае намер перайсці да аналізу таго, як распаўсюджваюцца і мяняюцца інфармацыйныя сігналы, якія дасылаюць пракрамлёўскія СМІ.

ІІ, belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў