ЕСПЧ занепакоены станам здароўя Паўла Грыба, выкрадзенага ў Беларусі ФСБ

video

Еўрапейскі суд па правах чалавека паўторна просіць Расею даць інфармацыю пра стан здароўя 19-гадовага ўкраінца Паўла Грыба, што знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.

Пра гэта паведаміла праваабаронца Яўгенія Закрэўская ў Facebook са спасылкай на ліст ад ЕСПЧ:

«Еўрапейскі суд запрашае ўкраінскіх лекараў да Паўла Грыбу і хоча атрымаць іх заключэнне аб стане яго здароўя перад прыняццем рашэння аб прымяненні тэрміновых мер. Да таго ж паўторна просіць РФ да 2017/10/16 прадаставіць інфармацыю аб лячэнні, якое атрымлівае Павел Грыб у СІЗА (гэтага не было ў дакументах РФ, прадстаўленых суду) і дакументацыю пра стан яго здароўя ў друкаваным выглядзе».

#ПавлоГриб #ЄСПЛТільки що отримала черговий лист від ЄСПЛ, щодо заяви про термінові заходи у справі Павла Гриба.Євро…

Geplaatst door Евгения Закревская op vrijdag 6 oktober 2017

Напрыканцы жніўня бацька Паўла Грыба, былы супрацоўнік памежнай службы Украіны Ігар Грыб паведамляў, што яго сын знік 24 жніўня, паехаўшы на сустрэчу з дзяўчынай у Гомель. Ігар Грыб заявіў, што яго сына ў Беларусі выкралі супрацоўнікі ФСБ пры дапамозе гэтай дзяўчыны. Журналістам удалося высветліць, што яе завуць Тацяна.

Беларускі бок факт перасячэння Грыбам мяжы пацвердзіў і дадаў што ніякіх прэтэнзіяў да яго не ўзнікла, але звесткі пра выкраданне хлопца ў Гомлі ніяк не пракаментаваў. Пазней суд Краснадара паведаміў, што пастанова аб арышце Паўла Грыба была вынесена 17 кастрычніка (то бок да таго, як адбылося перасячэнне беларускай мяжы), ен быў у міжнародным вышуку. Цяпер 19-гадовы ўкраінец знаходзіцца ў краснадарскім СІЗА.

Павел Грыб пакутуе на цяжкія хранічныя захворванні і яго сваякі мяркуюць, што ў турме яго стан здароўя значна пагоршыўся.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары