Еўракамісія распачала расследаванне ў справе вырубкі палякамі Белавежскай пушчы


Фота: wildlife.by

Эка-актывісты мяркуюць, што польскія ўлады парушаюць дырэктыву ЕЗ, змагаючыся з жуком-караедам.

Пра гэта паведамляе польскае інфармацыйнае агенцтва PAP са спасылкаю на ўласныя крыніцы ў Еўракамісіі (ЕК). У сакавіку прадстаўнікі ЕК паспрабавалі пераканацца, што вырубка дрэваў адпавядае нормам агульнаеўрапейскага заканадаўства. Тлумачэнні польскіх чыноўнікаў у гэтай справе не задаволілі еўрапейскіх чыноўнікаў, адзначае польскае агенцтва.

Вырубаць дрэвы ў Белавежскай пушчы палякі пачалі ў канцы траўня. Паведамлялася, што прычынаю такога рашэння стала беспаспяховая барацьба леснікоў з жуком-караедам, які знішчае дрэвы. Падобныя захады раскрытыкавалі грамадскія і эка-арганізацыі. Сем няўрадавых прыродаахоўных арганізацыяў накіравалі ў звязку з вырубкай скаргу ў Еўракамісію, адзначыўшы ў ёй, што вырубка дрэваў у запаведніку парушае дырэктыву ЕЗ.

Белавежская пушча, праз якую праходзіць беларуска-польская мяжа, зʼяўляецца найбуйнейшым першабытным лесам у Еўропе.

ЮВ, belsat.eu, паводле PAP

Стужка навінаў