Еўракамісія афіцыйна прапанавала адмяніць візы для ўкраінцаў


Бязвізавы рэжым для Украіны можа ўступіць у дзеянне ўжо ў гэтым годзе.

Пра гэта паведамляецца на сайце Еўракамісіі, якая перадала адпаведны пакет дакументаў на разгляд у Раду Еўропы і Еўрапарламент.

Магчымасць увядзення бязвізавага ўезду ў краіны ЕЗ для ўкраінцаў пачалі абмяркоўваць у 2008 годзе. Тады быў распрацаваны план візавай лібералізацыі для грамадзянаў Украіны.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары