Еўрабачанне могуць перанесці з Кіева ў Маскву


Джамала вяртаецца са Стакгольму ў Кіеў з перамогай на папярэднім «Еўрабачанні». 15 траўня 2016

Музычны конкурс могуць перанесці ў Расею з-за бюракратычных затрымак і фінансавых складанасцяў ува Украіне.

Еўрапейскія вяшчальны звяз павінен прыняць рашэне аб пераносе конкурсу на генеральнай асамблеі 8 снежня. Нямецкае выданне «Bild» падае, што цяпер ідуць дыскусіі пра Маскву як магчымае месца правядзення, хаця рашэнне пакуль не прынята.

У фінале «Еўрабачання-2016», які прайшоў у траўні ў Швецыі, перамагла ўкраінская спявачка Джамала. Адпаведна, Украіна атрымала права на правядзенне конкурсу ў наступным годзе.

Другое месца заняла аўстралійская спявачка Дэмі Ім, трэцяе – расеец Сяргей Лазараў. Аўстралія па дамоўленасці не можа прэтэндаваць на тое, каб конкурс прайшоў на яе тэрыторыі з-за розніцы ў часе. Такім чынам, Расея атрымлівае права прэтэндаваць на правядзенне конкурсу вясной 2017 года ў выпадку, калі арганізатары палічаць намаганні Украіны недастатковымі.

Нямецкія журналісты адзначаюць, што перанос быў для Украіны ўдвая непрыемным: яна атрымала права на правядзенне конкурсу пасля выканання спявачкай Джамалай песні «1944» – пра дэпартацыі татараў з Крыму пры Сталіне. У Расеі кампазіцыю палічылі антырасейскай.

ЕВЗ ужо папярэджваў Кіеў пра рызыку пераносу конкурсу з-за бюракратычных затрымак.

Намеснік гендырэктара Нацыянальнай тэлекампаніі Украіны Вікторыя Раманава распавяла, што ўлады краіны ўжо гарантавалі вылучэнне на арганізацыю конкурсу 15 млн еўраў. Гэтая сума менш, чым звычайна марнуюць арганізатары конкурсу – ад 17 да 25 млн. Яшчэ 10–14 млн еўраў вылучае ЕВЗ.

ДД

Глядзі таксама
Каментары