У барацьбе за тое, каб прыняць музычны конкурс прынялі ўдзел тры гарады Ізраілю: Іерусалім, Эйлат і Тэль-Авів. Аднак пасля ўважлівага вывучэння ўсіх магчымых варыянтаў было вырашана, што менавіта Тэль-Авіў лепш за ўсё падыходзіць для «найбуйнейшага ў свеце канцэрта жывой музыкі».
Выканаўчы дырэктар EBU Юн Ула Санн адзначыў, што конкурс песні «Еўрабачанне»адбудзецца ў Тэль-Авіве на пляцоўцы міжнароднага выставачнага цэнтра Expo Tel Aviv. Паўфіналы пройдуць 14 і 16 траўня, фінал – 18 траўня наступнага году
Ізраіль ужо трэці раз прымае «Еўрабачанне». Раней у 1979 і 1999 гадах конкурс праходзіў у Іерусаліме.
СК, belsat.eu