Еўра-2016: фаварыты і цёмныя лашадкі


Перад стартам Чэмпіянату Еўропы па футболе «Белсат» вылучае фаварытаў ды звяртае ўвагу на гульцоў, якія могуць стаць адкрыццём турніру.

Сёння ў Францыі матчам гаспадароў з камандаю Румыніі стартуе чэмпіянат Еўропы па футболе. Асаблівасцю сёлетняга Еўра стане пашыраная колькасць камандаў-удзельніцаў (24 замест 16), што дало «футбольным карлікам» кшталту Албаніі або Паўночнай Ірландыі шанец спраўдзіць свае сілы на турніры такога ўзроўню. Але беларускай зборнай гэткі крок УЕФА не дапамог.

Францыя

Каэфіцыент на перамогу 4.0
(Тут і далей – каэфіцыенты букмекерскай кампаніі «William Hill».)

Статус гаспадароў турніру ды новая амбітная генерацыя гульцоў дазваляюць спецыялістам паставіць зборную Францыі на першае месца ў рэйтынгу магчымых трыумфатараў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”210696″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Сярод лідараў каманды варта адзначыць Антуана Грызмана («Атлетыка Мадрыд», прыкладны трансферны кошт 80 млн еўраў), Поля Пагба з «Ювэнтусу» (за яго разгарнулася барацьба паміж мадрыдскім «Рэалам» ды «Манчэстэр Юнайтэд», а кошт пераходу сягае 100 млн еўраў) і Антані Марсьяля, які пасля свайго пераходу ў «Манчэстэр Юнайтэд» атрымаў узнагароду для лепшага маладога футбаліста Еўропы «Golden Boy».

Добрым знакам для гаспадароў турніру можа стаць і наяўнасць у складзе Кінгслі Комана, якому належыць незвычайнае дасягненне: кожны з чатырох гадоў сваёй прафесійнай кар’еры ў трох розных краінах гэты 19-гадовы гулец сканчваў чэмпіёнствам (двойчы ў Францыі з «ПСЖ», у Італіі з «Ювэнтусам» ды ў Нямеччыне з «Баварыяй»).

Нямеччына

Каэфіцыент на перамогу 5.0

Традыцыйна адзін з фаварытаў турніру. Бундэсманшафт нагадвае добра сабраны нямецкі аўтамабіль – усе часткі падабраныя дасканала, што забяспечвае магутнасць і ўпэўненны ход. Роля асобаў у функцыянаванні гэтай машыны не такая вялікая, але безумоўна нельга не адзначыць каласальны досвед ды лідарскія якасці Басціяна Швайнштайгера, Томаса Мюллера ды брамніка Мануэля Нойера.

Іспанія

Каэфіцыент на перамогу 6.0

Пасля правалу на апошнім Чэмпіянаце Свету склад зборнай Гішпаніі змяніўся. Рулявы «чырвонай фурыі» Вінсэнтэ Дэль Боске ўзяў курс на амаладжэнне каманды. Для многіх стала сенсацыяй, што ён не ўключыў у склад нацыянальнай каманды такіх дасведчаных гульцоў як Дыегу Косту, Хуана Мату ды Фернанда Торрэса.[/vc_column_text][vc_single_image image=”210688″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Найбольш моцнай ды надзейнай лініяй каманды варта назваць пазіцыю галкіпера – канкурэнцую Ікеру Касільясу складае адзін з лепшых брамнікаў апошніх трох гадоў у Еўропе Давід Дэ Хеа.

Моц іспанскага чэмпіянату, трэнерскі геній Дэль Боске ды інэрцыя ад перамогаў у 2008–2012 гадах дазваляюць лічыць Іспанію адным з фаварытаў турніру, але фактары змены пакаленняў ды спрэчныя кадравыя рашэнні глаўкама не зробяць сенсацыяй нават магчымы нявыхад з групы мінулых пераможцаў Еўра.

Англія

Каэфіцыент на перамогу 9.0

Пра няўдачы англічанаў на топ-турнірах ўжо можна складаць легенды ці анегдоты. Традыцыйныя тэарэтычныя фаварыты так жа традыцыйна ўжо колькі разоў засучалі сваіх прыхільнікаў ды футбольных экспертаў.

Трэнер англічанаў Рой Ходжсан вырашыў каардынальна амаладзіць склад ды вязе ў Францыю самую маладую каманду турніру, за плячыма якой няма цяжару мінулых няўдачаў ды няспраўджаных надзеяў.

Сярод лідараў новай плыні варта вызначыць лепшага бамбардыра прэм’ер-лігі апошніх двух сезонаў Гары Кейна з «Тоттэнхэму», ягонага аднаклубніка Дэллі Аллі ды Рахіма Сцерлінга з «Манчэстэр Сіці».[/vc_column_text][vc_single_image image=”210692″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]Джокерам у калодзе Ходжсана можа стаць 18 -гадовы Маркус Рашфард, кар’ера якога на вышэйшым узроўні пакуль налічвае трошкі больш за 100 дзён у якія ўмясціліся дэбют за «Манчэстэр Юнайтэд», трапныя стрэлы ў чэмпіянаце Англіі ды Лізе Еўропы, а таксама дэбют за нацыянальную каманду ды гол пасля 3-х хвілінаў знаходжання на полі.

Кіраваць гэтай бандай будзе рэкардсмен па колькасці брамак за ўсю гісторыю «трох львоў» Ўэйн Руні.

Да статусу цёмных лашадак турніру варта аднесці маючую шыкоўную групу атакі зборную Бельгіі (12.0), Партугалію з яе лідарам Крышціяну Раналду (17.0) і традыцыйна моцных, але балюча перажываючых змену пакаленняў італьянцаў (19.0).

У поспех камандаў Польшчы (51.0) з яе лідарам Робэртам Левандоўскім, Расеі (67.0) і Украіны (81.0), тон атакам якой будуць задаваць Андрэй Ярмоленка і Яўген Канаплянка, букмекеры ня вераць. Поспехам для нашых суседзяў будзе лічыцца і выхад з группы ў плэй-офф.

Дадамо, што гэта толькі прагнозы. Імаверна турнір прынясе не адну сенсацыю – за гэта і любяць футбол. І хто ведае – можа нехта з аўтсайдэраў зможа паўтарыць трыумфальны шлях грэкаў дванаццацігадовай даўніны?

Алесь Баразенка; фота: Sky Sports, AS, Getty Images

Стужка навінаў