Эстонія запрасіла Нямеччыну да сталай вайсковай прысутнасці на сваёй тэрыторыі


Эстонія вылучае мільёны еўраў дзеля прысутнасці ў краіне войскаў НАТО.

«Урад Эстоніі прыняў рашэнне вылучыць цягам наступных пяці гадоў € 40 млн еўраў на паляпшэнне ўмоваў знаходжання і навучання падраздзяленняў саюзнікаў», – распавёў канцлер міністэрства абароны Эстоніі Міка Марран (Міка Marran)18 сакавіка падчас сустрэчы з намеснікам камандзіра Сухапутнымі войскамі Нямеччыны генерал-лейтэнантам Ёргам Волмэрам (Jorg Vollmer), паведамілі «Інтэрфаксу» ў прэс-службе Міністэрства абароны Эстоніі.

Эстонія чакае адну роту жаўнераў Сухапутных войскаў Нямеччыны. «У той жа час варта звярнуць увагу і на тое, каб прысутнасць саюзнікаў у рэгіёне была пастаяннай, гэта новая нармальнасць асяроддзя бяспекі, якое змянілася», – сказаў Марран.

Ён паведаміў таксама, што Эстонія павялічыць колькасць сваіх прадстаўнікоў у штабе Паўночна-ўсходняга корпусу НАТО да васьмі чалавек і гатова прыняць на сваёй тэрыторыі частку штабу альянсу.

У цяперашні час у Эстоніі на пастаяннай аснове знаходзіцца рота амерыканскіх вайскоўцаў.

Глядзіце таксама>>>«У Еўропе ўспрымаюць Пуціна як ненармальнага чалавека з ядравай зброяй»

МЯ, belsat.eu, паводле interfax.by

Глядзі таксама
Каментары