ЕСПЧ прызнаў дыскрымінацыйным расейскі закон «аб гей-прапагандзе»


Еўрапейскі суд па правах чалавека пастанавіў, што закон аб забароне прапаганды нетрадыцыйных сексуальных адносінаў, прыняты ў Расеі, з’яўляецца дыскрымінацыйным.

Паводле ЕСПЧ, ён парушае права асобы на свабоду самавыяўлення. Супраць такога рашэння прагаласаваў толькі прадстаўнік Расеі ў ЕСПЧ Дзмітры Дзядоў – ён падтрымаў пазіцыю афіцыйнай Масквы.

Расейскія ўлады палічылі, што «станоўчы вобраз гомасексуальнасці згубна ўплывае на развіццё дзяцей і ставіць іх пад пагроу сексуальнага гвалту». З лета 2013 году ў Расеі за гей-прапаганду караюць штрафамі да 100 тысяч рублёў.

Скаргу ў ЕСПЧ накіравалі актывісты ЛГБТ-супольнасці Мікалай Баеў, Аляксей Кісялёў і заснавальнік рэсурсу GayRussia.ru Мікалай Аляксееў. З 2009 па 2012 іх неаднаразова прыцягвалі да адказнасці за прапаганду нетрадыцыйных стасункаў.

Цяпер ЕСПЧ пастанавіў выплаціць ім каля 50 тысяч еўра кампенсацыі.

З лета 2013 году ў Расеі за гей-прапаганду караюць штрафамі да 100 тысяч рублёў.

КА, belsat.eu, паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары