Эсмінец ВМС ЗША сутыкнуўся з гандлёвым суднам. 10 маракоў зніклі


Ракетны эсмінец «John S. McCain» плыў у Сінгапур, але раніцай 21 жніўня сутыкнуўся з танкерам пад сцягам Ліберыі. 5 маракоў параненыя, лёс 10 высвятляюць. Уцечкі паліва на месцы сутыкнення няма.

Эсмінец атрымаў пашкоджанні ў раёне кармы, але можа працягнуць рухацца ў порт. Амерыканскія ВМС пачалі выратавальную аперацыю, якую падтрымаў Сінгапур. У раён інцыдэнту выслалі гелікоптар і дадатковыя караблі.

Гэта другі інцыдэнт з ваеннымі караблямі 7-га ціхаакіянскага флоту ЗША за апошнія два месяцы. 17-га чэрвеня ваенны карабель «USS Fitzgerald» сутыкнуўся з кантэйнеравозам у берагоў Японіі. Тады загінула 7 маракоў. Пасля расследавання ВМС ЗША капітана «USS Fitzgerald»адхілілі ад камандавання.

ДР belsat.eu паводле reuters.com

Стужка навінаў