ЕС: Другі гуманітарны канвой Расіі парушае ўкраінскі суверэнітэт


Расею вінавацяць у парушэнні міжнароднага права.

Гуманітарны канвой з Расеі ўехаў ва Украіну без згоды ўкраінскіх уладаў, падкрэсліваюць у Еўрапейскай знешнепалітычнай службе.

«За выходныя другі расейскі гуманітарны канвой уехаў на ўкраінскую тэрыторыю і пакінуў яе без згоды і інспекцыі ўкраінскіх уладаў. Не выконваліся фундаментальныя прынцыпы міжнароднага гуманітарнага права», – гаворыцца ў заяве службы.

Першы гуманітарны канвой з Расеі самавольна прыбыў на тэрыторыю Украіны 23 жніўня. У Расеі тады казалі, што грузавікі даставілі 2 тысячы тон харчоў, вады і медыкаментаў. Але, як адзначае espreso.tv, грузавікі была напалову пустыя і везлі пераважна соль і ваду.

ЗК, belsat.eu

Стужка навінаў