Ермакова: У Беларусі перадусім попыт на долары, еўры – менш запатрабаваныя


На замову Нацыянальнага банку ў Беларусь цягам найбліжэйшых дзён даставяць яшчэ каля $ 200 млн.

Пра гэта журналістам паведаміла старшыня праўлення Нацбанку Надзея Ермакова, перадае БелТА.

23 снежня ў краіну на замову Нацбанку была завезеная вялікая сума наяўнай валюты. Надзея Ермакова адзначыла: «На 29-га яшчэ замовілі каля $ 200 млн. У асноўным попыт на долары, еўры карыстаецца меншым попытам».

Сітуацыя на валютным рынку стабілізуецца, адзначыла Ермакова. Беларусы больш прадаюць валюты ў абменніках, чым купляюць. Гэтаму спрыяла тое, што курс продажу (плюс 30-адсоткавы збор) набыў нармальныя суадносіны з курсам пакупкі. Розніца паміж імі цяпер складае каля Br 700-800, сказала Надзея Ермакова. Паводле яе, 30-адсоткавы збор могуць адмяніць яшчэ да 1-га лютага.

МЯ, паводле belta.by

Стужка навінаў