Ерэван бурліць, а Крэмль рыхтуе войска супраць «каляровых рэвалюцый»


За крок ад свайго ўласнага Майдана цяпер знаходзіцца Арменія, у той час як расейскае Міністэрства абароны распрацоўвае «навуковыя» метады барацьбы з Майданамі пры дапамозе каўказскіх спецыялістаў.

Гюмры як Севастопаль?

Стратэгічную ваенна-марскую базу Расеі ў Севастопалі ўдалося захаваць. Але каб гэта зрабіць, трэба было ад рэвалюцыйнай Украіны адарваць разам з Севастопалем увесь Крым. А што трэба зрабіць, каб выратаваць гарнізон у Гюмры – адзіную расейскую вайсковую базу на Паўднёвым Каўказе? Масавыя пратэсты ў Ерэване ўсё больш і больш нагадваюць сцэнар, па якім пачынаўся Майдан у Кіеве.

Што праўда, першы «электрычны бунт» уціхамірылі з дапамогай не толькі дручкоў, але і вадамётаў. Аднак падобна як пасля ночы разгону студэнтаў на вуліцы Інстытуцкая ва ўкраінскай сталіцы, у Ерэване на алею Баграмяна пачалі вяртацца людзі, абураныя жорсткасцю і садызмам сіл бяспекі.

Пачалі выходзіць на вуліцы іншых гарадоў – у тым ліку ў Гюмры, дзе размяшчаецца чатыры тысячы расейскіх жаўнераў. І будуць там знаходзіцца да 2044 года… Нават афіцыйна паведамляецца, што база з’яўляецца фундаментам двухбаковых адносінаў паміж Расеяй і Арменіяй. Не дзіўна, што Крэмль назірае за падзеямі ў Арменіі таксама, як сачыў за пачаткам украінскай Рэвалюцыі Годнасці.

Электрычна-палітычнае паўстанне

Але назірае паміж іншага і таму, што Расею хвалююць непасрэдныя прычыны незадавальнення ў армянскіх гарадах. Кампанія «Электрычныя сеткі Арменіі», якая абвясціла пра амаль 20 % павышэнне электраэнергіі, з’яўляецца армянскай толькі ў назве: 100 % належыць расейскай кампаніі «Інтэр РАО».

Тое самае можна сказаць і аб прэзідэнце Сержы Саргсяне, за час кіравання якога і без таго традыцыйна прарасейская Арменія падпарадкавалася да ступені, параўнальнай з Беларуссю, квінтэсенцыяй чаго было леташняе ўступленне Крамля ў Еўразійскую эканамічную супольнасць.

Таму акрамя эканамічных патрабаванняў, дэманстранты ў Ерэване пачалі выкарыстоўваць і палітычныя лозунгі – крытыкаваць карумпаваныя прамаскоўскія ўлады. Таксама «ацанілі» працу расейскіх журналістаў. На іх фоне неўзабаве паўсталі паспешліва падрыхтаваныя плакаты з тэкстамі: «Россия-24 ідзі ў ж***… і не тупіце». Гаворка вялася пра змест рэпартажаў – маскоўскія журналісты каментавалі падзеі ў Ерэване па шаблоне, правераным яшчэ ва Украіне.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Замест каляровых сноў – «каляровыя рэвалюцыі»

І факт, што прывід «каляровых рэвалюцый» (у непасрэднай блізкасці і не толькі) непакоіць крамлёўскае кіраўніцтва, што пацвярджаюць нядаўнія артыкулы газеты «КоммерсантЪ». Крыніцы выдання паведамляюць, што ўжо на працягу паўгода метадычнымі дакладамі ў галіне барацьбы з сацыяльнымі хваляваннямі займаецца сама Вайсковая акадэмія генштабу ўзброеных сіл Расеі. У даследаванні гэтага пытання, замоўленага Міністэрствам абароны, будзе выкарыстоўвацца вопыт вайсковых экспертаў, якія працавалі на контртэрарыстычных аперацыях на Паўночным Каўказе і вучоных найбуйнейшых універсітэтаў у краіне.

Савет добры, армія лепш

Дагэтуль тэма «каляровых рэвалюцый» пад кантролем Савету Бяспекі, – адзначае «КоммерсантЪ». І прыпамінае, што яе кіраўнік Мікалай Патрушаў 22 чэрвеня даў газеце вялікае інтэрвю, у якім папярэджваў пра пагрозу для Расеі ад «каляровых рэвалюцый» у суседніх краінах.

Раней навуковы савет пры Савеце Бяспекі рэкамендаваў ёй шэраг мер па прадухіленні дэстабілізацыі сітуацыі ўнутры самой Расеі – паводле «каляровага» сцэнара. Сярод радаў было скарачэнне актыўнасці ў сацыяльных сетках і барацьбу з «фармаваннем у грамадстве рамантычнага-рэвалюцыйнага стэрэатыпу».

Не выпадкова яны ўключылі ў гэтыя задачы Міністэрства абароны. Расейская армія не раз уціхамірвала інтэнцыі рэвалюцыйных рамантыкаў, – і ў краіне, і за яе межамі. Толькі адкуль цяпер узнікла такая патрэбна, і адкуль ідзе пагроза? Паводле апошніх даследаванняў, рэйтынг грамадскага падтрымання Пуціна дасягнуў новых гістарычных рэкордаў: палітыку прэзідэнта ўжо падтрымліваюць 89 % расейцаў…

Цэзарый Галінскі, belsat.eu

Стужка навінаў