Эрдаган уводзіць каменданцкую гадзіну


І адмяняе свабоду сходаў. У Турцыі – надзвычайнае становішча.

Асаблівы рэжым будзе дзейнічаць тры месяцы, і будзе датычыцца ўсіх, хто знаходзіцца ў краіне – у тым ліку і турыстаў. Акрамя каменданцкай гадзіны і забароны на перамяшчэнне па краіне, уводзіцца шмат дадатковых патрабаванняў – напрыклад, патрабаванне насіць пры сабе пасведчанне асобы.

Асноўныя абмежаванні, з якімі сутыкнуцца ўсе, хто цяпер знаходзіцца ў Турцыі ці плануе туды адправіцца ў бліжэйшы час, пералічвае «Медуза».

  • У краіне ўводзіцца каменданцкая гадзіна.
  • Супрацоўнікі праваахоўных органаў атрымліваюць права спыняць грамадзянаў на вуліцы і праводзіць дагляд. Грамадзяне абавязаныя мець пры сабе дакументы.
  • Забараняецца рух транспарту ў пэўныя гадзіны або ў пэўных частках краіны.
  • Адмяняецца свабода сходаў; мітынгі і шэсці могуць быць забароненыя ці адкладзеныя па меркаванні ўладаў. Улады таксама атрымліваюць права прыпыняць дзейнасць грамадскіх арганізацый на тэрмін да трох месяцаў.
  • Працягваць тэрмін папярэдняга затрымання (цяпер ён складае 48 гадзін).
  • Улады атрымліваюць права забараніць публікацыю і распаўсюд газет, часопісаў, брашур, кніг і ўлётак; яны таксама могуць адбіраць наклады забароненых выданняў (пакуль незразумела, ці будуць уведзеныя абмежаванні на доступ у інтэрнэт).
  • Улады атрымліваюць права правяраць і забараняць публічныя выступы, сцэнары, фільмы, карціны, тэатральныя пастаноўкі, а таксама аўдыё- і відэазапісы.

Канчатковы спіс мераў, якія дзейнічаюць у перыяд надзвычайнага становішча, павінен на працягу 30 дзён вызначыць парламент Турцыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў