Эрдаган прызямліўся ў Стамбуле


Турэцкі лідар паабяцаў вайскоўцам расплату.

Ўночы з пятніцы на суботу турэцкае войска зладзіла спробу вайсковага перавароту ў краіне. Над гарадамі лёталі вайсковыя самалёты і верталёты, у аэрапортах і каля парламенту стаялі танкі.

Дзе ўвесь гэты час знаходзіцца прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган было невядома. Падавалі інфармацыю, што ён паляцеў у Берлін і ў Лондан.

Праз некалькі гадзінаў пасля пачатку бунту турэцкаму лідару ўдалося прызямліцца ў аэрапорце Стамбула, які вайскоўцы былі ўжо зачынілі. Выступаючы перад сваймі прыхільнікамі ў аэрапорце, Эрдаган заявіў, што арганізатары бунту «паплацяцца».

Прэзідэнт заклікаў сваіх прыхільнікаў выйсці на плошчы гарадоў. «Мы будзем шчытом перад іх зброяй», – заявіў прэзідэнт Турцыі.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў