Эрдаган просіць ЗША выдаць свайго ідэйнага ворага


Турэцкі лідар называе ідэолагам бунту Фетхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША.

Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заклікаў прэзідэнта ЗША Барака Оўбаму выдаць Турцыі Фетхулаха Гюлена.

Guardian падае, што Эрдаган заявіў, што калі ЗША і Турцыя – сапраўды стратэгічныя партнёры, прэзідэнт ЗША павінен дапамагчы ў экстрадыцыі Гюлена на радзіму.

Эрдаган запатрабаваў выдачы Гюлена падчас выступу перад натоўпам, якая патрабавала пакараць бунтаўнікоў смерцю.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў, што ЗША гатовыя разгледзець пытанне аб экстрадыцыі, аднак запатрабаваў прадаставіць доказы віны Гюлена.

Фетхулах Гюлен адмаўляе любую датычнасць да інцыдэнту. Ён ужо асудзіў спробу вайскоўцаў учыніць пераварот.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў