Эрдаган пагражае Еўразвязу адкрыць межы ўцекачам


Турэцкі прэзідэнт звярнуўся да Еўразвязу і прыгразіў Бруселю зрывам пагаднення ў справе ўцекачоў.

«Калі вы пойдзеце і далей, мяжы будуць адкрытыя, вы гэта адчуеце», – сказаў ён.

Рэзкая рэакцыя Эрдагана сталася адказам на заклік Еўрапарламенту прыпыніць перамовы з Турцыяй пра яе магчымае ўступленне ў Еўразвяз, калі Анкара ўвядзе смяротнае пакаранне.

Рэзалюцыя з адпаведным заклікам не абавязвае да нейкіх рашэнняў, але выражае пазіцыю парламенту.  Дакумент прынялі ў адказ на хвалю арыштаў апазіцыянераў і журналістаў у Турцыі пасля правалу путчу ў сярэдзіне ліпеня. За часовую замарозку дамовы з Турцыя прагаласавалі 479 дэпутатаў Еўрапарламенту, супраць – 39.

У рэзалюцыі адзначаецца, што ЕЗ збіраецца і далей развіваць сувязі з Турцыяй.

Пагадненне паміж Турцыяй і ЕЗ прадугледжвае, што Еўразвяз можа высылаць у Турцыю ўсіх мігрантаў, якія нелегальна перабраліся праз гэтую краіну на грэчаскія выспы. У адказ ЕЗ пасля выканання 72 умоў пагадзіўся адмяніць візавы рэжым для турэцкіх грамадзянаў.

ДР belsat.eu паводле dw.com

Стужка навінаў