Еўрапейскія банкі страцілі 50 млрд еўра за адзін дзень


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Праз крызіс у Грэцыі еўрапейскія банкі нясуць велізарныя страты.

З сёння ў Грэцыі зачыненыя банкі, а ў банкаматах уведзены ліміт на зняцце наяўных (60 еўра ў дзень). Адзін дзень працы ў такім рэжыме каштаваў еўрапейскім банкам каля 50 млрд еўра, паведамляе агенцтва Bloomberg. Банкі будуць зачыненыя да 6 ліпеня, а не пазней за 30 чэрвеня Афіны мусяць вярнуць МВФ 1,6 млрд еўра.

5 ліпеня падчас рэферэндуму грэкі вырашаць, прыняць ці адхіліць прапановы міжнародных крэдытораў, якія патрабуюць ад Грэцыі мераў жорсткай эканоміі.

Канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла, што Бундэстаг правядзе дыскусію пра грэцкую пазыковую сітуацыю ў сераду, піша Deutsche Welle. Канцлер адзначыла, што гатовая весці перамовы з Грэцыяй нават пасля рэферэндуму.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў