Еўрадэпутатка: Няшчасце для ўсіх суседзяў Расеі, што яна не пазбавілася савецкай спадчыны


Эстонская еўрадэпутатка Мар’ю Лаўрыстын у інтэрв’ю «Белсату» выказваецца пра страх, які выклікае расейскае прапаганда, а таксама пра трызненне Пуціна.

«Белсат»: Сітуацыя ў Расеі здзіўляе: эканоміка ў заняпадзе, краіна знаходізцца фактычна ў стане вайны з Украінаю, апазіцыянераў проста адстрэльваюць на вуліцы. А падтрымка Пуціна расце. Ці не звар’яцела гэтая краіна?

Мар’ю Лаўрыстын: Усё гэта нагадвае часы Сталіна. Калі я ў Эстоніі гляджу па тэлебачанні маскоўскія каналы, то гэтая мова прапаганды наўпрост вяртае мяне ў гады майго дзяцінства, калі па радыё таксама былі чутныя гучныя і пагражальныя галасы маскоўскіх дыктараў. Яны заўсёды выклікалі пачуццё страху і прыгнечанасці. Тое, што Расея не стала краінай свабодных людзей, калі была магчымасць, у канцы 1980-х і ў 1990-х – няшчасце для ўсіх нас, для ўсіх суседзяў Расеі.

«Белсат»:Еўропа не ведае, што рабіць з Расеяй. Некаторыя мяркуюць, што санкцыі не працуюць. Ці згодныя вы?

Мар’ю Лаўрыстын: Думаю, зараз ніхто не ведае, што рабіць з Расеяй, самае страшнае, што і расейскі народ не ведае. Тое, што бачым ва Украіне – гэта пачатак, такі тэст. Усе разумеем, што Пуцін зараз проста тэстуе, глядзіць, наколькі далёка ён можа зайсці са сваёй «гібрыднай вайной». Ён сам кажа, маўляў нашыя хлопцы проста былі там у адпачынках, прадаваліся танкі ў крамах, а яны іх набылі. Дык гэта ж відавочнае трызненне! Гэта правакацыйная дзейнасць, бачым, як гэтая эскалацыя дайшла да краю, нават сама Расея адчувае, што недзе з’явілася гэтая чырвоная рыса.

Стужка навінаў