Еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус: Крэмль выкарыстоўвае расейскамоўных у палітычных мэтах і гэтым наладжвае іх супраць сябе


Крэмль выкарыстоўвае расейскамоўных жыхароў іншых краінаў у палітычных мэтах, але гэта толькі наладжвае людзей супраць Расеі. Пра «пятую калону» у расейскім насельніцтве, якая магчыма існуе цяпер у краінах Балтыі, журналіст «Белсату» Алесь Сіліч паразмаўляў з дэпутатам Еўрапарламенту Петрасам Аўштравічусам.

Як за апошні час змянілася стаўленне да рускамоўных у Балтыі? Асабліва пасля пачатку агрэсіі Расеі ва ўсходняй Украіне.

«Я мушу сказаць, што афіцыйная палітыка Расеі, з-за якой пачалася агрэсія ва Украіне, а перад гэтым у Грузіі, змяніла стаўленне. Але апошнія апытанні паказваюць, што 77 % насельніцтва глядзяць на іх таксама, як і да канфлікту. Я б не сказаў, што такая вялікая лічба расейцаў падтрымліваюць палітыку Пуціна. Мы не верым гэтым лічбам, а калі іх бачым, то не хочам ім верыць. Што такую палітыку можа падтрымліваць такая колькасць людзей. Гэтыя 77 % указваюць, што адносіны рацыянальныя, што людзі адрозніваюць Пуціна з іншымі. Я мушу прызнацца, што абсалютная большасць расейцаў, якія жывуць у Літве, маюць літоўскае грамадзянства. Па канстытуцыі мы маем права на лаяльнасць і іншыя адносіны да нашага краю».

Вы кажаце, што стаўленне не змянілася, але калі я бываю ў Вільне і задаю пытанне па-расейску, то не заўсёды сустракаю пазітыўныя позіркі. Прасцей запытаць па-ангельску.

«Расейская мова з’яўляецца такой жа замежнай мовай як і ангельская. І ў гэтым я не бачу праблемы. Але насцярожанасць з’явілася, бо як я і казаў – хочам мы гэтага ці не. Але з мовай звязваецца і афіцыйная палітыка Расеі».

Ці роўныя магчымасці маюць расейскамоўныя, беларускамоўныя жыхары Літвы разам з Літоўцамі ў пошуку працы і г.д?

«Я не маю сумневаў у тым, што калі вы хочаце працаўладкавацца ў Літве, вы павінны ведаць дзяржаўную мову. Без гэтага вашыя кампетэнцыі нельга будзе прыменіць. Але я таксама ўпэўнены, што ў гэтым няма нацыянальнай дыскрымінацыі».

Існуе меркаванне, што Крэмль выкарыстоўвае рускамоўныя дыяспары ў краінах-суседках, у тым ліку краінах Балтыі ў якасці «пятай калоны» для прасоўвання сваіх ідэй, ці вы пагаджаецеся з такім меркаваннем?

«Я занепакоены такой пастаноўкай пытання, бо мы часта чуем з Масквы, што там, дзе жывуць расейцы, мы маем свае стратэгічныя інтарэсы. Але ў Маскве павінны разумець, што калі расейскамоўнае насельніцтва мае грамадзянства Літвы, то тут канстытуцыйная лаяльнасць на боку Літвы. Тут мова ўжо не мае ніякага дачынення. Ніколі не чуў, каб англічане казалі, што ўсё насельніцтва зямлі, хто размаўляе па-ангельску, маюць дачыненне да Англіі. Не трэба бачыць у гэтым палітыку. Язык і культура – гэта іншыя рэчы. Яны такім чынам ствараюць праблемы рускамоўным людзям, якія жывуць за мяжою, і хочуць выкарыстоўваць іх не для культуры, не для пашырэння кантактаў, а па палітычных матывах. І я не бачу ў гэтым перспектывы, бо яны самі настройваюць супраць сябе людзей».

Гутарыў Алесь Сіліч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары