Эпатажныя «Дажынкі» ад Жанны Капуснікавай

Стыльныя свінаркі ў беларускіх строях, модныя даяркі ў цёмных акулярах, яскравыя вясковыя жыхары, падобныя да мадэляў з вокладак часопісаў. Працы мастачкі Жанны Капуснікавай змушаюць убачыць беларускую вёску іншымі вачыма.

Жанна Капуснікава
Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

Дзевяць палотнаў Жанны Капуснікавай упершыню зʼявіліся на сценах Арт-галерэі «крыга» і Цэнтру гарадскога жыцця ў Горадні. Працы былі адабраныя з трох частак праекту: з серый «аграрамантычнага серыялу Дажынкі», «антыўтопіі» і «Марсіянскага лапіка». Галоўная тэма, вакол якой круцяцца ўсе працы – «Дажынкі», аднак на палотнах Капуснікавай абышлося без агратрэшу. Яе дажынкі неверагодна яскравыя і сакавітыя, пры гэтым стыльныя і з кропляй самаіроніі.

Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

«Дажынкі – адна з самых галоўных тэмаў ва ўсіх культурах. Гэта свята ўраджаю. Нашыя «дажынкі» апошлілі. І мне захацелася іх рэабілітаваць. У 12-м годзе, калі я пачала працаваць над серыяй, гэтая тэма была яшчэ не ў модзе, і дзяржава яшчэ не ўзяла пад свае крылы свята. А тэма была забытая, хацелася яе адрадзіць. Пры тым так, не пафасна і павучальна, а зрабіць гэта папросту і вельмі прыгожа. Адсюль гэты колер. Гэтыя гісторыі», – тлумачыць мастачка.

«Хацелася, каб вясковыя беларусы былі прыгожымі, з мадэльнай знешнасцю»

Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

У першых аграгламурных «Дажынках» Жанны Капуснікавай не ўбачыць зацюканых вяскоўцаў. Яны прыцягваюць увагу сваім самаўпэўненым выразам твару, яны не закамплексаваныя, а трымаюцца, як зоркі фэшн-індустрыі. Адначасова, яны апранутыя ў стыльныя строі з народнымі матывамі на фоне любімых савецкіх дываноў і кукурузы.

«Мне хочацца, каб беларусы былі такімі. На жаль, яны зусім не такія. Яны жывуць дрэнна ў вёсцы, ім цяжка. І з кожным годам усё горш. Вёскі нашыя галеюць, раз’язджаюцца, пусцеюць. Менск расце і пытанне, калі ён ужо лопне. Не ад добрага жыцця людзі ўцякаюць з вёсак. А мне хацелася, каб было ўсё добра, прыгожа і весела. Хацелася строі нашыя беларускія дастаць на свет Божы. Тады яшчэ вышымайкамі рынак не запоўнілі. Хацелася іх перапрацаваць і зрабіць па-сапраўднаму модныя рэчы», – кажа спадарыня Жанна.

Флуарэсцэнт замест багна

Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

Мастачка выкарыстоўвае колеры, якія зрэдку «прыпісваюцца» да беларускіх пейзажаў і рэчаіснасці. Замест зямлістых і багністых колераў, палотны артысткі эмануюць жаўцізной, аранжавай смакатой, ружовай пунсовасцю, сакавітым зяленівам і блакітам.

«Чамусьці лічыцца, што нашыя колеры балотныя, зямлістыя, гліняныя. А мне падаецца, што гэта не так. Калі Вы паглядзіце ў вёсках, якога колеру ткалі посцілкі і вышывалі, то там насамрэч флуарысцэнта вельмі шмат. І чым далей на поўдзень, тым болей. Там у Віцебскай вобласці больш чыстага чырвонага-белага, а на поўдні там вельмі шмат колеру. І можа быць таму, што ў прыродзе гэтага колеру не так шмат, сонечных дзён не так шмат, вясковыя людзі кампенсавалі гэта сваймі вышыўкамі. Гэтая гама не са столі ўзятая. Да таго ж яна мая. Я люблю яскравыя колеры».

Каляровая смерць мастачкі

Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

Колерам аднак бурліць таксама другая частка прац спадарыні Жанны, напоўненая сумам і тугой. Тэма смерці пачала з’яўляцца ў 14-м годзе, калі падзеі ва Украіне ўскалыхнулі свет. Як тлумачыць сама мастачка, «…Але вельмі хутка свет змяніўся, і на традыцыйны папрок: «Вы занадта адрываецеся ад жыцця!», захацелася адказаць:»Хутчэй, усе мы занадта адрываемся ад смерці».

Аднак смерць спадарыня Жанна пакінула ў колерах. Чаму так?

Фрагмент карціны з выставы «Dажынкі». Горадня. 21 жніўня 2017.
Фота: Васіль Малчанаў

Так страшней, – папросту адказвае мастачка. З двух канцэпцый твораў, вымалёўваецца пасыл адзіны для ўсіх нас: незалежна ад поглядаў усіх жывых людзей аб’ядноўвае тое, што яны пакуль жывыя.

9 з 28-мі прац Жанны Капуснікавай можна будзе паглядзець цягам месяца ў Цэнтры гарадскога жыцця па адрасе: вул. Савецкая 3-5.

Усе фотаздымкі

Фрагмент картины с выставки «Dажынки». Гродно. 21 августа 2017. Фото: Василий Молчанов

Зрители на открытии выставки «Dажынки». Гродно. 21 августа 2017. Фото: Василий Молчанов

Картина с выставки «Dажынки». Гродно. 21 августа 2017. Фото: Василий Молчанов

Жанна Капусникова
Зрители на открытии выставки «Dажынки». Гродно. 21 августа 2017. Фото: Василий Молчанов
Фрагмент картины с выставки «Dажынки». Гродно. 21 августа 2017. Фото: Василий Молчанов

Паўліна Валіш, belsat.eu

Стужка навінаў