Эмануэль Макрон: Перамовы ў Менску зайшлі ў тупік


Прэзідэнт Францыі падчас тэлефоннай размовы з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным заявіў, што менскія перамовы па Данбасе зайшлі ў тупік, паведамляе ўкраінскі тэлеканал newsone.ua са спасылкай на прэс-службу Эмануэля Макрона.

«У звязку з расейска-украінскім крызісам прэзідэнт Францыі адзначыў, што рэалізацыя менскіх пагадненняў зайшла ў тупік і падкрэсліў неабходнасць прыняцця канкрэтных захадаў, каб супакоіць сітуацыю і аблегчыць пакуты людзей», – гаворыцца ў паведамленні.

Расейскі бок адзначыў, што сітуацыя ва Украіне абмяркоўвалася з акцэнтам на неабходнасць поўнай рэалізацыі менскіх дамоўленасцяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў