Электронная цыгарэта выбухнула ў нагавіцах француза

video

Камеры вулічнага відэаназірання зафіксавалі выбух электроннага парагенератара ў кішэні нагавіцаў уладальніка начнога клубу Аміна Брытэля.

Выбух адбыўся, калі мужчына знаходзіўся каля ўваходу ў клуб, які месціцца ў Тулузе.

Паводле Брытэля, ён пачуў гук, падобны на бенгальскія агні, толькі ў дзесяць разоў мацнейшы. Потым адбыўся выбух – нагавіцы мужчыны ахапіла полымя. На месца здарэння прыбылі пажарныя і адправілі ахвяру выбуху ў больніцу, дзе лекары дыягнаставалі апёкі жывата і пальцаў.

Француз адзначыў, што нядаўна набыў да парагенератару батарэю кітайскай вытворчасці.

ЮВ, belsat.eu, паводле ladepeche.fr

Глядзі таксама
Каментары