Электрагазазваршчык збіў фрэзероўшчыка пасля карпаратыва


Жыхар Менску моцна збіў свайго калегу, вяртаючыся з карпаратыўнага адпачынку ў Валожынскім раёне.

Жыхар Менску моцна збіў свайго калегу, вяртаючыся з карпаратыўнага адпачынку ў Валожынскім раёне.

Працаўнікі адной з арганізацыяў Менску вечарам 10 верасня вярталіся на аўтобусе з карпаратыўнага адпачынку. Пацярпелы, 26-гадовы фрэзероўшчык, быў вельмі пʼяны, паводзіў сябе абуральна, прыставаў да калег, абражаў, знарок увязваючыся ў канфлікт, пра гэта паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Галоўнага ўпраўлення ўнутраных справаў Менгарвыканкаму.

Прыехаўшы ў Менск, фрэзероўшчык не супакойваўся. Тады абвінавачваны, 27-гадовы электрагазазваршчык, паспрабаваў яго супакоіць сілаю.

У выніку сваркі з бойкай пацярпелы шпіталізаваны з адкрытай чэрапна-мазгавой траўмай, пераломам асновы чэрапа, пераломам унутранай сценкі правай вачніцы, паведамілі ў ГУУС.

Першамайскі раённы аддзел Следчага камітэту распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 147 (наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэксу Беларусі. Абвінавачанаму пагражае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 3 да 5 гадоў або пазбаўлення волі на тэрмін ад 4 да 4 гадоў.

МЯ, паводле БелТА

Глядзі таксама
Каментары